Даляр і еўра абнавілі гадавыя максімумы: 9 340 і 12 710 рублёў
29 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі. Рубель знізіўся да даляра і еўра.
Даляр, які ў чацвер не таргаваўся з нагоды Дня падзякі ў ЗША, аднавіў рост, дадаўшы 10 рублёў і дасягнуўшы 9 340 рублёў.
Еўра ўмацаваўся на Br30 да 12 710 рублёў.
Расійскі рубель патаннеў на Br0,5 да 281,5 беларускага.
finance.tut.by