Дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў тэрмінова скілікаюць на разгляд бюджэту

Дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 17 снежня на 15.00 тэрмінова склікаюць на пазапланаванае пасяджэнне. На ім будзе разглядацца бюджэт Беларусі на 2019 год у нулявым чытанні. Пра гэта ў сацсетках паведаміў Дзяніс Ціханенка, памочнік дэпутаткі Ганны Канапацкай.

Фота: БЕЛТА

Фота: БЕЛТА

Пры гэтым, па яго словах, праекта бюджэту няма ні ў кога з дэпутатаў.
"Не, ну як вам гэта падабаецца, сябры?! Сёння прызначаецца пазапланавае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў на 15:00 па разглядзе праекта бюджэту ў нулявым чытанні, а тэксту дакумента так да гэтага часу ні ў каго з дэпутатаў няма. Імітацыйная дэмакратыя ў дзеянні!" — напісаў Ціханенка.
Дарэчы, прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі сёння паведамілі, што ён толькі ў першай палове дня слухаў даклад пра канчатковы варыянт закону аб бюждэце на 2019 год. 
Паводле euroradio.fm