Для «ўразлівых» відаў эканамічнай дзейнасці дадуць адтэрміноўку па арэндзе

Дзяржкаммаёмасць (ДКМ) і Мінфін Беларусі да канца сакавіка падрыхтуюць праект указа кіраўніка дзяржавы, прыняцце якога дасць магчымасць прадаставіць адтэрміноўку па выплаце арэнды для кампаній, якія найбольш пацярпелі ад звязанага з каронавірусам зніжэннем эканамічнай актыўнасці.

indicatornews_3_800x533_l_1412601605.jpg

«Дзяржкаммаёмасцю ў цяперашні час з мэтай мінімізацыі наступстваў неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў дачыненні да "ўразлівых" відаў эканамічнай дзейнасці разглядаецца магчымасць прадастаўлення адтэрміноўкі па выплаце арэнднай платы», — гаворыцца ў паведамленні ДКМ.
Таксама плануецца ўвесці мараторый на павелічэнне базавай арэнднай велічыні, адзначаецца ў паведамленні.
«У прыватнасці, гэтыя меры будуць накіраваныя на падтрымку такіх відаў эканамічнай дзейнасці, як турыстычныя і транспартныя паслугі, гасцінічны і санаторны бізнес, грамадскае харчаванне, бытавыя паслугі і іншыя», — растлумачылі ў ДКМ.
Праект указа ў канцы сакавіка будзе накіраваны на ўзгадненне галіновым міністэрствам, паведамляе interfax.by.
Нагадаем, на гэтым тыдні стала вядома, што базавая арэндная велічыня ў  Беларусі з 1 красавіка вырасце да 17 рублёў 85 капеек. Яе рост прадугледжаны пастановай Саўміна ад 20 сакавіка № 162. Павышэнне складзе 95 капеек.