Дзяржпошліна на аўто: перакладанне эканамічнай праблемы на плечы насельніцтва

Жыхары Бярозаўшчыны негатыўна ўспрынялі інфармацыю міністра фінансаў Максіма Ермаловіча пра дзяржпошліну на аўто. Яны лічаць, што бюджэт такім чынам надоўга не папоўніш.



biudzet.jpg

— Маразм! Праблемы з кіраўніцтвам краіны. Вырашаць праблемы за кошт насельніцтва краіны можа толькі баязлівец, на мой погляд. “Накасячылі” самі, няхай самі і разграбаюць. Навошта перакладваць на плечы людзей. Браць грошы, браць крэдыты яны могуць, а разлічваць эканамічную выгаду і перспектыву развіцця краіны яны не могуць.

— Пошук грошай ідзе — вось і ўсё. Іншых прычын няма. У бюджэце няма грошай. Самы просты варыянт — забраць у насельніцтва.

Ва ўрадзе разлічваюць, што даходы ад збірання дзяржаўнай пошліны на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху складуць 1 трлн. рублёў.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя