Дзяржкантроль праверыць тарыфы на паслугі ЖКГ па ўсёй Беларусі

КДК на працягу месяца праверыць ўсталяванне тарыфаў на паслугі ЖКГ па ўсёй краіне, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" намеснік начальніка ўпраўлення кантролю будаўніцтва, ЖКГ і сувязі Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Якімаў.

000022_888689_big.jpg


"Мы паглядзім сабекошт (паслуг ЖКГ. — БЕЛТА) у кожнай арганізацыі, дойдзем да кожнага ўчастка, кожнай паслугі", — падкрэсліў Аляксандр Якімаў. Пры гэтым усе прапановы КДК будуць аформлены да канца траўня, справаздачу па кожнай вобласці прадставяць кіраўніку дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.
Прадстаўнік КДК адзначыў, што будзе прааналізавана праца не толькі непасрэдна арганізацый сістэмы ЖКГ, але і сумежных арганізацый, якія маюць дачыненне да сферы камунальных паслуг. Павышэнне тарыфаў на паслугі ЖКГ у гэтым годзе не плануецца, магчымая толькі іх індэксацыя. Намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ігар Фамін адзначыў, што індэксацыя будзе праходзіць у межах штоквартальнага тэмпу росту намінальнай зарплаты. "Гэта свайго роду сацыяльны інструмент абароны нашых грамадзян, каб тарыфы на ЖКГ раслі адэкватна росту даходаў", — растлумачыў ён.