Еўразійскі банк пералічыў 500 мільёнаў. Ці хопіць гэтага Лукашэнку
Еўразійскі
банк развіцця пералічыў Беларусі крэдыт на 500 мільёнаў долараў. Гэта
сродкі Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, паведамляе ТАСС.

Ілюстратыўнае фота investments.academic.ru
Падкрэсліваецца, што яны прадастаўляюцца нашай краіне на тэрмін да 10
гадоў ("з льготным перыядам да пяці гадоў пад плавачую працэнтную
стаўку").
Пра крэдыт Аляксандр Лукашэнка дамовіўся з Уладзімірам Пуціным падчас сустрэчы ў Сочы ў верасні. Яго агульная сума — 1,5 млрд долараў. Аднак гэтыя крэдытныя сродкі Беларусі можа атрымаць цалкам толькі ў наступным годзе.
Аднак, наўрад ці гэтых грошай хопіць, каб выратаваць сітуацыю ў эканоміцы. Не хопіць іх і, каб утрымліваць такую колькасць сілавікоў на вуліцах. Пры самых апытмістычных прагнозах, гэтых грошай можа хапіцьмаксімум на месяц.