Эксперт: Верагоднасць падвойнага росту заробкаў роўная нулю

Падчас візіту ў Гродна Аляксандр Лукашэнка паабяцаў беларусам падваенне заробку «ў наступнай пяцігодцы». Не ўсім і не цяпер, але ўсё ж.

dengi2_07.jpg

Перспектывы падваення заробкаў экс-старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі доктар эканамічных навук, прафесар Станіслаў Багданкевіч пракаментаваў сайту «Беларусы і рынак»:
— Эканоміка хворая. Чаму ж яна раптам рэзка вырасце цяпер? Гэтыя словы прэзідэнта — заяву для тых, хто дрэнна разбіраецца ў эканоміцы, для людзей даверлівых, малапісьменных, для люмпенаў, — адзначыў Станіслаў Багданкевіч.
Абяцаныя калісьці (зноў жа, напярэдадні выбараў) 500 долараў даўно сталі марай на перыферыі. Маса людзей атрымлівае мізэрныя заробкі, 400-600 рублёў, і аб славутых 1200 могуць толькі марыць, хоць прыводзімая сярэдняя зарплата па краіне практычна роўная гэтай лічбы. Але медыянная вельмі далёкая ад яе, падкрэслівае эксперт.
— Цяперашняя эканамічная палітыка — без рэформаў, без стварэння нармальнага інвестыцыйнага клімату — вядзе ў тупік. Ніякіх знешніх інвестыцый, без якіх немагчыма рэальны рух наперад, Беларусь у бліжэйшы час не атрымае, — лічыць эксперт.
Па яго прагнозах, верагоднасць таго, што «лекар, настаўнік, культурны працаўнік» будуць атрымліваць у два разы больш, роўная нулю.
— Варыянтам павелічэння зарплаты ў два разы ў беларускіх рублях з'яўляецца ўключэнне Нацбанкам друкаванага станка. Але гэтую верагоднасць я пакуль расцэньваю як невялікую: на чале Нацбанка па-ранейшаму стаіць Павел Калаур, а ён абмяжоўваў рост пусты грашовай масы. Хоць афіцыйныя дадзеныя на сайце Нацыянальнага банка сведчаць аб тым, што ў 2020 годзе рост грашовай масы амаль удвая перавышае значэнне, закладзенае ў праграму Нацбанка, — падкрэсліў Станіслаў Багданкевіч.
Паводле Заўтра тваёй краіны