«Энергетычная субсідыя» Расіі для Лукашэнкі моцна скарацілася за апошнія гады
Агулам ад 2000 года, згодна з гэтымі падлікамі, "субсідыі" з Масквы склалі прыкладна 87 млрд долараў.
"
«Энергетычная субсідыя» Расіі рэжыму Аляксандру Лукашэнку моцна скарацілася за апошнія гады, а ў 2020-м стала роўнай нулю, паказваюць лічбы Даследчага цэнтра ІПМ.
Агулам ад 2000 года, згодна з гэтымі падлікамі, "субсідыі" з Масквы склалі прыкладна 87 млрд долараў.
Аднак у 2020-м Беларусь ужо атрымлівала нафту па цане ніжэйшай за сусветную, але плаціла за газ больш, чым сусветную цану, бо не мае альтэрнатыўных шляхоў пастаўкі, падлічылі эканамісты @KEF_by