Еўразійскі банк развіцця адзначае рост рызыкі для пазыковай устойлівасці Беларусі

Гэта звязана з вялікай запазычанасцю ўрада краіны ды нізкім патэнцыялам эканамічнага росту.

glavportal.com

glavportal.com

Паводле разлікаў ЕАБР, доўг урада Рэспублікі Беларусь з улікам гарантый павялічыўся на 0,8% ВУП за студзень 2021 года і дасягнуў 43,7% ВУП на 1 лютага. Павелічэнне дзярждоўгу звязана з размяшчэннем унутраных валютных аблігацый у памеры 625,9 мільёна долараў. Таксама банкаўскія эксперты звярнулі ўвагу на тое, што золатавалютныя рэзервы Беларусі за люты скараціліся на 0,09 мільярда долараў і склалі 7,1 мільярда на 1 сакавіка.
«Нарошчванне дзяржаўнага доўгу ва ўмовах вялікіх плацяжоў па яго пагашэнні і абслугоўванні, нізкага патэнцыялу эканамічнага росту і зніжэння золатавалютных рэзерваў павышае пагрозы для пазыковай устойлівасці краіны», — адзначаецца ў макраэканамічных выніках тыдня, якія падрыхтавала каманда галоўнага эканаміста ЕАБР і Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця Яўгена Вінакурава.
polskieradio.pl