Фініш мадэрнізацыі: «Баранавічыдрэў» перадаюць прыватнаму інвестару
Падрыхтаваны праект указа прэзідэнта аб адчужэнні ААТ «Баранавічыдрэў» прыватнаму інвестару.
![baranki_drev.jpg baranki_drev.jpg](/img/v1/news/full/baranki_drev.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Раней прадпрыемства спецыялізавалася на вытворчасці сталярных і габлявана-паганажных вырабаў для будаўнічай галіны. Аднак цяпер выпуск прадукцыі на прадпрыемстве спынены, яно знаходзіцца ў стадыі санацыі.
Паводле слоў прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, інвестар досыць актыўна тут працуе, вядзе мантаж сучаснага абсталявання для вытворчасці экспартна арыентаванай прадукцыі, у тым ліку зборных шчытавых хатак, мэблевых фасадаў.
Адгрузка на экспарт прадпрыемствам ўжо вядзецца. Мясніковіч адзначыў, што пасля «гэта будзе дастаткова канкурэнтаздольнае прадпрыемства, якое будзе ўносіць дастойны ўклад у развіццё эканомікі рэгіёну», піша БелаПАН.