Грошай няма і на ЖКГ? Мінгарвыканкам будзе праводзіць суботнікі штотыдзень
Красавік ператворыцца ў Мінску ў суцэльны суботнік. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў пасля нарады ў Лукашэнкі.

«Думаю, мы ўвесь красавік будзем праводзіць суботнікі з прыцягненнем насельніцтва», — цытуе чыноўніка REFORM.by са спасылкай на БелТА.
На суботніках старшыня плануе займацца азеляненнем.
Афіцыйны штогадовы рэспубліканскі суботнік у гэтым годзе, паводле слоў Кухарава, запланаваны на 16 красавіка.