Яраслава Раманчука выключылі з Рады па развіцці прадпрымальніцтва
Аляксандр Лукашэнка скараціў агульны склад дзяржаўнай Рады па развіцці прадпрымальніцтва на 4 чалавекі. У лік выключаных трапіў Яраслаў Раманчук, якога Лукашэнка асабіста пажадаў бачыць у Радзе у 2017-м годзе. Адпаведны ўказ указам ад 11 траўня 2019 г. № 173 размешчаны на афіцыйным сайце, перадае Радыё Свабода.
Яраслаў Раманчук быў сябрам Рады з кастрычніка 2017. Ягоная актыўнасць падчас пасяджэнняў Рады абмяркоўвалася падчас Вялікай размовы з прэзыдэнтам. У выніку Аляксандр Лукашэнка прапанаваў даць эканамісту ў кіраванне стратны калгас.
Разам з Яраславам Раманчуком месца ў Радзе пазбавіліся кіраўнікі іншых бізнэс-арганізацый. Аднак указ прадугледжвае ўдзел у працы Рады прадстаўнікоў саюзаў прадпрымальнікаў у якасці афіцыйных партнэраў. У Раду ўвайшлі новыя сябры, сярод якіх сябра праўлення групы кампаній «А-100» Надзея Мацвеёнак, генеральны дырэктар холдынгу «Група кампаній ПРОТОС» Мікалай Сыс, генеральны дырэктар «Кока-кола» у Беларусі Аляксандр Дзянісаў.
У лютым 2017 сам Аляксандр Лукашэнка выказаў незадаволенасць працай Рады і яе склад быў значна абноўлены.
Яраслаў Раманчук у інтэрвію Радыё Свабода казаў, што што любы дзяржаўны орган, калі прадстаўляць у ім сваю пазыцыю адкрыта і абгрунтоўваць яе навукова, можа быць карысным. На першым жа пасяджэнні ён зрабіў шэраг прапановаў, а праз паўгода апублікаваў у сваім акаўнце ў фэйсбуку аналіз працы Рады.
svaboda.org