Еўра пабіў гістарычны максімум, даляр і расійскі рубель таксама падаражэлі
На Беларускай валютна-фондавай біржы сёння, 15 кастрычніка, прайшлі чарговыя таргі замежнымі валютамі.
![dollar_euro_ruble.jpg dollar_euro_ruble.jpg](/img/v1/news/full/dollar_euro_ruble.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Курс даляра вырас на 10 рублёў і складае 9 160 рублёў (гэта максімальнае значэнне сёлета).
Учора таргоў па амерыканскай валюце не было: у ЗША святкавалі Дзень Калумба.
Еўра абнавіў гістарычны максімум. Яго курс вырас на 10 рублёў, да 12 420.
Расійскі рубель вырас да 284 беларускіх (на палову рубля).
nn.by