Кампаніі ПВТ заплацілі рэкордныя падаходныя падаткі. Чаму гэта кепска?
Кампаніі ПВТ за другі квартал года заплацілі 200 мільёнаў рублёў падаходнага падатку — гэта амаль на траціну больш, чым за першыя тры месяцы
200 мільёнаў рублёў падаходнага падатку — гэта абсалютны рэкорд, піша тэлеграм-канал «Эканоміка Беларусі».
А цяпер крыху матэматыкі:
Падатак на даход спецыялістаў кампаній-рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій быў узняты на 40%, а рост паступленняў склаў каля 30%.
З простага супастаўлення прыведзеных вышэй лічбаў вынікае, што дзелавая актыўнасць у ПВТ значна скарацілася.