Каштоўныя металы сталі таннейшыя — вынікі 2021 года

Па выніках 2021 года асноўныя каштоўныя металы — золата, срэбра і плаціна — упалі ў цане. У той жа час некаторыя «спецыфічныя» металы прадэманстравалі цэнавы рост, піша газета «Белорусы и рынок».

dragocennye_metally_ceny.jpg

Кошт на золата ў студзені 2021 года складаў 60,02 долараў ЗША за 1 грам. У снежні — 57,44 долараў. Сярэдняя цана «сонечнага» металу па выніках мінулага года склала 57,88 долараў за 1 грам.

Плаціна стартавала з цэнавай адзнакі 35,07 долара (студзень 2021 г.), а завяршыла год сярэдняй цаной у 35,16 долара за грам.

Некаторыя каштоўныя металы прыкметна дадалі ў кошце. Напрыклад, рутэній каштаваў 9,15 долара ў пачатку мінулага года, а да канца года выйшаў на адзнаку 19,05 долара за грам.

Таксама выраслі ў цане такія каштоўныя металы, як ірыдый і родый.