Колькі літраў бензіну можа набыць беларус на сярэдні заробак?
Беларусь на 25-м месцы ў рэйтынгу з 32 краін Еўропы па даступнасці бензіну для насельніцтва, паведамляе onliner.by.
![b072bb416449c7f2b42960cb135fe9e0.jpeg b072bb416449c7f2b42960cb135fe9e0.jpeg](/img/v1/images/b072bb416449c7f2b42960cb135fe9e0.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Апрылюднены рэйтынг краін Еўропы па даступнасці бензіну
для насельніцтва. Яго падрыхтавала агенцтва РІА «Навіны».
Атрымліваецца, што максімальную колькасць бензіну на сярэдні заробак можна набыць у Люксембургу, дзе паліва каштуе адносна няшмат, а даходы насельніцтва адны з самых высокіх у Еўропе. Найменш бензіну могуць набыць ва Украіне. Беларусь заняла 25-е месца ў спісе з 32 краін.
За аснову былі ўзятыя статыстычныя звесткі Еўракамісіі, статкамітэтаў краін і іх рэгулюючых органаў. Цэны на паліва прыведзены па стане на сярэдзіну студзеня 2022 года (па Украіне і Казахстане — па выніках снежня 2021 года, па Нарвегіі — па выніках лістапада 2021 года).
У пяцёрцы краін з самым высокім аб'ёмам бензіну, які можна набыць на сярэдні заробак, Люксембург (2329,9 літра), Нарвегія (2148,8), Аўстралія (1944,6), Вялікабрытанія (1845,3), Данія (1758,0).
Прычым самае дарагое паліва — у Нідэрландах, Фінляндыі і Даніі. Самае таннае — у Казахстане, Расіі і Беларусі.
Беларусь — на 25-м месцы па колькасці літраў, што можна набыць на сярэдні заробак, — 611,6 літра. Апошняе месца — ва Украіны (384,4 літра)