Кошты на паліва і бензін знізіліся з 26 красавіка

З 26 красавіка ў Беларусі рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін знізяцца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

download_93.jpg

З 26 красавіка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 70 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 80 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 2 капейкі, ДТ — 1 рубель 80 капеек.
Гэта дванаццатае змяненне цэнаў на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 19 красавіка: дызель і бензіны патаннелі на 1 капейку.
Нагадаем, у 2019 годзе цэны на паліва мяняліся 28 разоў, годам раней — 27. 
tut.by