Краіны Балтыі дамовіліся аб методыцы байкоту электраэнергіі з БелАЭС
Літва, Латвія і Эстонія дамовіліся аб агульнай методыцы па гандлі электраэнергіяй, якая выключае куплю электраэнергіі з Беларусі. Дакумент апублікаваны на сайце Мінэнерга Літвы.
Методыка вынесена на грамадскую кансультацыю. У адным з пунктаў значыцца, што пры імпарце электраэнергіі з Расіі ў Латвію павінны быць прадастаўлены доказы, што электраэнергія не была выпрацавана ў Беларусі.
Літва раней ужо паведамляла, што спыніць пастаўкі электраэнэргіі з Беларусі пасля запуску БелАЭС. Латвія заявіла пра перанос гандлю электраэнергіяй на мяжу з Расіяй.