Куды інвестуе Біл Гейтс? Інвестыцыйны партфель мільярдэра

Біл Гейтс — грамадскі дзеяч, прадпрымальнік і заснавальнік найбуйнейшай кампаніі па распрацоўцы праграмнага забеспячэння Microsoft. Гейтс уваходзіць у тройку найбагацейшых людзей свету і займае там другі радок, яго маёмасць ацэньваецца ў 98 мільярдаў долараў.

Фота nytimes.com

Фота nytimes.com

Першапачатковы капітал Біл Гейтс зарабіў дзякуючы стварэнню і развіццю ўласнай кампаніі, але да 2020 года ён прадаў большую частку акцый Microsoft і на сёння валодае толькі 4,5%.
Цяпер Біл Гейтс цалкам прысвяціў сябе іншым праектам, у якія інвестуе з дапамогай фонду Cascade Investments. Фонд быў створаны ў 1995 годзе, а яго кіраваннем займаецца Майкл Ларсан. Стартавы капітал, які Біл даверыў Майклу, складаў $ 400 мільёнаў, а ўжо ў 1999 годзе капітал фонду вырас да $ 11,5 мільярда.Як атрымалася дамагчыся такіх поспехаў, і куды інвеставаў фонд Біла Гейтса? У гэтым артыкуле мы разбяром інвестыцыйны партфель мільярдэра на 2020 год.

Berkshire Hathaway

Інвестыцыйны фонд мільярдэра Уорэна Бафета, у якім, дарэчы, Біл Гейтс знаходзіцца ў Савеце дырэктараў. Двух мільярдэраў звязвае шматгадовае сяброўства. Прысутнасць у кіраванні кампаніі дае Гейтсу разуменне наконт яе далейшых дзеянняў і лёсу ў цэлым. Berkshire Hathaway — гэта найбуйнейшы актыў у партфелі Біла, які займае 53%. Такая перавага на карысць адной кампаніі — рэдкая з’ява, якую можна патлумачыць толькі сяброўствам, бо кожны інвестар імкнецца дыверсіфікаваць свой партфель і не ўкладваць больш за 35–40 працэнтаў у адзін актыў. Біл і Мелінда Гейтс, як і Уорэн Бафет, з’яўляюцца даверанымі асобам фонду, у яго ўкладзеныя асабістыя сродкі ўдзельнікаў у выглядзе акцый. За 2019 год акцыі кампаніі выраслі на 37%.

_charts__articles_for_belarusian_media_may_2020_berkshire_hathaway.jpg


Waste Management

Амерыканская кампанія па кіраванні адходамі і ахове навакольнага асяроддзя займае 10% у інвестыцыйным партфелі Біла. Waste Management — найбуйнейшая кампанія Амерыкі ў сегменце, якая абслугоўвае 21 мільён кліентаў. Таксама кампанія займаецца зборам газу, які накопліваецца на сметніках, для далейшай перапрацоўкі ў крыніцу энергіі. За апошнія 14 гадоў штоквартальныя дывідэнды ад акцый кампаніі складаюць 1,63–2,75%. Спалучэнне трываласці і ўстойлівасці, а таксама прыхільнасць да аховы навакольнага асяроддзя прыцягнулі мільярдэра, у выніку чаго ён інвеставаў у кампанію. За 2019 год акцыі Waste Management выраслі на 28%.

Caterpillar

Вытворца тэхнікі для будаўнічай і здабыўной індустрыі займае 8% у інвестыцыйным партфелі мільярдэра. Caterpillar — лідар у сваёй індустрыі, гісторыя кампанія пачынаецца з 1925 года. Характэрна, што з 1933 года Caterpillar рэгулярна выплачвае квартальныя і гадавыя дывідэнды інвестарам, а з 1999 года выплачваюцца павышаныя дывідэнды, што і падштурхнула Гейтса да інвестыцый у Caterpillar. За 2019 год акцыі кампаніі выраслі на 25%.

_charts__articles_for_belarusian_media_may_2020_caterpillar.jpg


Canadian National Railway Company

Канадская нацыянальная чыгунка займае ў партфелі інвестара 7%. Біл Гейтс з’яўляецца найбуйнейшым акцыянерам кампаніі з доляй у 13%. За час трымання акцый канадскай чыгункі Біл займеў амаль 900% прыбытку. У адным з інтэрв’ю мільярдэр абгрунтаваў сваё рашэнне інвеставаць у кампанію і вылучыў тры ключавыя фактары:
1. Рост інтэрмадальных перавозак.Чыгункі выйграюць у дастаўцы грузу на далёкія адлегласці, а Канадская нацыянальная чыгунка — адзіная ў Амерыцы кампанія, якая мае доступ да трох узбярэжжаў з працягласцю шляхоў у 32 000 км.
2. Пастаўкі сырой нафты і пяску.Чым менш каштуе перапрацоўка і дастаўка сырой нафты, тым большы прыбытак атрымае кампанія. Канадскія нафтавыя кампаніі ў большасці сваёй карыстаюцца канадскай чыгункай. Таксама кампанія пастаўляе вялікія аб’ёмы пяску, які патрэбны для вытворчасці сланцавага газу.
3. Аднаўленне эканомікі ЗША.Біл Гейтс упэўнены, што эканоміка ЗША працягвае аднаўляцца пасля магутнага фінансавага крызісу 2007–2009 гадоў. Чыгункі запатрабаваныя і выкарыстоўваюцца ў перавозцы будаўнічых матэрыялаў і аўтамабіляў.
За 2019 год акцыі кампаніі выраслі на 19%.

_charts__articles_for_belarusian_media_may_2020_cnr.jpg


Walmart

Амерыканская кампанія Walmart, найбуйнейшая рытэйл-сетка ў свеце, займае 7% у інвестыцыйным партфелі Біла Гейтса. Кампанія існуе з 1962 года і з’яўляецца безумоўным лідарам у сваёй індустрыі. Задача кампаніі — скараціць выдаткі на пастаўкі і размеркаванне прадуктаў харчавання. Біл Гейтс лічыць, што кожны інвестар, які паважае сябе, павінен мець акцыі спажывецкага сектара. Walmart кваліфікуецца як «дывідэнтны арыстакрат», кампанія падымае выплаты інвестарам 28 гадоў запар. За 2019 год акцыі кампаніі выраслі на 16%.

_charts__articles_for_belarusian_media_may_2020_walmart.jpg


Ecolab

Пастаўшчык водных, гігіенічных і энергетычных тэхналогій і паслуг на харчовым, энергетычным, медыцынскім, прамысловым і гасцінічным рынках, кампанія Ecolab займае 4% у інвестыцыйным партфелі інвестфонда. Біл Гейтс з’яўляецца адным з самых вядомых філантропаў, ён штогод ахвяруе мільярды долараў на дабрачыннасць. Спецыялізацыі Ecolab вызначаецца ўстойлівай бізнес-мадэллю, кампанія існуе з 1926 года, і нават падчас Вялікай дэпрэсіі працягвала павялічваць прыбытак. Як і Walmart, Ecolab мае кваліфікацыю «дывідэнтнага арыстакрата» — яна падвышае выплаты акцыянерам 27 гадоў запар, аднак сярэдні даход пры гэтым невысокі — 1,2%. За 2019 год акцыі кампаніі выраслі на 53%.

_charts__articles_for_belarusian_media_may_2020_ecolab.jpg


Complete Crown Castle International

Тэлекамунікацыйная кампанія ЗША Crown Castle займае ў інвестыцыйным партфелі мільярдэра 4%. Кампанія валодае 40 тысячамі вышак і 130 тысячамі кіламетраў оптавалакновых ліній. Біл вырашыў інвеставаць у кампанію пад уплывам жонкі Мелінды, бо CCCI займаецца распрацоўкай і маштабаваннем сетак 5G. Бяздротавыя сеткі — гэта перспектыўны сектар, які развіваецца. Сям’я Гейтс упэўненая, што ў сеткі 5G — вялікія перспектывы, чым і былі абумоўленыя інвестыцыі ў Crown Castle. За 2019 год акцыі кампаніі выраслі на 34%.

United Parcel Service

Амерыканская кампанія UPS, якая спецыялізуецца на экспрэс-дастаўцы і лагістыцы, займае ў інвестыцыйным партфелі Cascade Investments 3%. Кампаніі, у якія інвестуе Біл, з’яўляюцца лідарамі ў сваёй індустрыі, UPS — не выключэнне. Са 113 гадоў свайго існавання, UPS спраўна выплачвае дывідэнды інвестарам на працягу 80 гадоў. Апошнія 25 гадоў выплачваюцца павышаныя дывідэнды. Інвеставаць у UPS фонд Біла Гейтса вырашыў для дыверсіфікацыі актываў. За 2019 год акцыі кампаніі выраслі на 26%.

Coca-Cola FEMSA

Мексіканская кампанія, якая з’яўляецца найбуйнейшай франчайзі па разліву напояў Coca-Cola — Coca-Cola FEMSA, займае ў інвестыцыйным партфелі Біла 2%. Coca-Cola FEMSA — перспектыўнае ўкладанне для Cascade Investments, таму што гэта трывалы бізнес з больш чым 125-гадовай гісторыяй працы. Таксама не абышлося і без уплыву Уорэна Бафета, які трымае 9,3% акцый Coca-Cola. Кіраўнік фонду Майкл Ларсан выкарыстоўвае стратэгію, падобную да стратэгіі Бафета, і імкнецца інвеставаць у кампаніі са шматгадовай гісторыяй. За апошнія 20 гадоў Coca-Cola павялічыла выплаты па квартальных дывідэндах на 19%. За 2019 год акцыі кампаніі выраслі на 6%.

_charts__articles_for_belarusian_media_may_2020_coca_cola_femsa.jpg

Grupo Televisa

Найбуйнейшая медыякампанія на тэрыторыі Іспаніі, аператар кабельнага і спадарожнікавага тэлебачання ў Мексіцы. Займае ў інвестыцыйным партфелі Біла 0,8%. Чаму Біл Гейтс валодае акцыямі Televisa? Перш за ўсё, патэнцыял кампаніі для доўгатэрміновага росту. Другім фактарам з’яўляецца дывідэнтная палітыка кампаніі. Grupo Televisa рэінвестуе ўвесь прыбытак у далейшае развіццё. У 2019 годзе акцыі кампаніі засталіся прыкладна на тым жа ўзроўні, што і за год да таго.

Як інвеставаць у кампаніі з партфеля Гейтса?

Фонд Біла Гейтса арыентуецца на кампаніі, якія з’яўляюцца лідарамі ў сваіх галінах, яны маюць шматгадовую гісторыю і перспектыўныя планы на будучыню. Не менш важным фактарам з’яўляецца прывабная дывідэнтная палітыка. Таксама адчуваецца пэўная ступень уплыву Уорэна Бафета, чыя стратэгія часам праглядаецца ў дзеяннях кіраўніка фонду Cascade Investments Майкла Ларсана.
Безумоўна, прытрымлівацца пэўных інвестыцыйных стратэгій і зарабляць на перспектыўных кампаніях прасцей, калі ты жывеш у краіне, дзе знаходзяцца гэтыя кампаніі, а таксама месцяцца найбуйнейшыя ў свеце біржы.
Як жа быць тым, хто жыве за акіянам і мае магчымасць інвестыцый толькі праз розных пасярэднікаў накшталт дылерскіх цэнтраў і брокерскіх кампаній, якія спаганяюць немалыя камісійныя і маюць высокі парог уваходу ў інвестыцыі? Як высветлілася, магчымасць інвеставаць у найбуйнейшыя карпарацыі свету, а таксама ў сыравінныя тавары, фондавыя індэксы, ETF, валюты і топавыя крыптавалюты сёння ёсць, і гэтая магчымасць даступная абсалютна ўсім ахвочым.
Дзеючая на падставе дэкрэта «Аб развіцці лічбавай эканомікі» Рэспублікі Беларусь, крыптавалютная біржа такенізаваных актываў Currency.com дае кліентам магчымасць набыцця больш чым 1300 традыцыйных актываў у такенізаваным выглядзе: акцыі, фондавыя індэксы, ETF, валюты, аблігацыі і сыравінныя тавары.
Акцыі кампаній, у якія інвестуе фонд Біла Гейтса, а таксама іншых карпарацый, вы можаце набыць на Currency.com. Такенізацыя актываў дазваляе не проста рабіць стаўку на рост або падзенне кошту актыву, але і вывесці іх з платформы на крыптавалютны гаманец, які падтрымлівае стандарт крыптавалюты Ethereum — ERC20. Як і ў выпадку з традыцыйнымі акцыямі, якімі валодаюць інвестары, на такенізаваныя акцыі Currency.com таксама налічваюцца дывідэнды. Таму калі вы вырашыце капіяваць стыль інвестыцый Біла Гейтса, на вашы актывы таксама будуць налічвацца дывідэнды. Акрамя таго, вы можаце здзяйсняць спекулятыўныя аперацыі — і зарабляць на розніцы курсу акцый і іншых актываў з леверыджам да 20х.Шырокі выбар фінансавых інструментаў, а таксама два тыпы гандлю: рэжым «таргі» і рэжым «гандаль з леверыджам» — дазваляюць правільна і пісьменна дыверсіфікаваць і хеджыраваць рызыкі ў выпадку крызісных сітуацый на рынках.
Асобна хацелася б адзначыць, што інвестыцыі на фінансавых рынках не даюць вам гарантый атрымання прыбытку — гэта высокарызыкоўны від дзейнасці, які не рэкамендуецца пачынаць на апошнія зберажэнні і тым больш на пазыковыя сродкі. Нават у кар’еры такіх паспяховых людзей, як Біл Гейтс, Уорэн Бафет ды іншых інвестараў, бываюць «чорныя дні», якія часам прыносяць страты. Гэта важна ўлічваць перад тым, як вы збярэцеся ўстаць на шлях інвестыцый!

І нагадваем, што інвестыцыі звязаныя з рызыкай страты ўсіх інвестыцый. Поспех мінулых інвестыцый не азначае поспеху ў будучыні. А гэты артыкул не з’яўляецца фінансавай кансультацыяй.



ААТ «Карренси Ком Бел», УНП 193130368