Курс долара пабіў максімум, дасягнуты ў лістападзе 2011 года
9 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Долар пераадолеў абсалютны максімум, які быў узяты ў лістападзе 2011 г. (8 850 рублёў за долар), неўзабаве пасля выхаду на адзіны курс, калі гэтаму папярэднічала трохразовая дэвальвацыя.
Курс долара ўмацаваўся на Br20 — да 8860 беларускіх рублёў.
Еўра падаражэў на Br70 — да 11420 беларускіх рублёў.
Курс расійскага рубля ўмацаваўся на Br2,5 — да 268 беларускага.