Курс даляра пабіў новы рэкорд — 8 920 рублёў
У панядзелак 12 жніўня таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы завяршыліся чарговым максімумам курсу даляра. Курс даляра сёння вырас на 20 рублёў і пабіў чарговы максімум — 8920 беларускіх рублёў.
Курс еўра сёння ўпаў адразу на 40 рублёў да 11.870 беларускіх рублёў. Курс расійскага рубля сёння не змяніўся і складае 271,0.
select.by