Курс долара павысіўся на 40 рублёў
Па выніках таргоў 30 студзеня на адзінай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра вырас на 40 рублёў да 15 400 рублёў.
Еўра таксама падаражэў — на 100 рублёў да 17 440 рублёў. Расійскі рубель патаннеў на 1 беларускі да 223,5 беларускага рубля.
Як паведамляў Тэлеграф, на таргах на адзінай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы 29 студзеня курс даляра знізіўся на 150 рублёў да 15 360 рублёў. Курс расійскага рубля нязначна знізіўся і ўсталяваўся на ўзроўні 224,5 беларускага рубля за адзін расійскі. Еўра вырас на 50 рублёў і склаў 17 340 рублёў.