Льготы, даходы, дапамога
Мы працягваем публікацыю адказаў вядомага юрыста і праваабаронца Алега Волчака на пытанні тых грамадзян, якія звярнуліся да яго ў грамадскую прыёмную.
- Якія льготы мае сям’я з чатырма непаўналетнімі дзецьмі пры атрыманні крэдыту на будаўніцтва жылля?
А. Казлоўская, Мінск
Мы працягваем публікацыю адказаў вядомага юрыста і праваабаронца Алега Волчака на пытанні тых грамадзян, якія звярнуліся да яго ў грамадскую прыёмную.
- Якія льготы мае сям’я з чатырма непаўналетнімі дзецьмі пры атрыманні крэдыту на будаўніцтва жылля?
А. Казлоўская, Мінск
Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2000 года № 185 “Аб прадстаўленні грамадзянам ільготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жылых памяшканняў
прадугледжвае наступныя льготы:
• Плата за карыстанне гэтымі крэдытамі на працягу тэрміну іх пагашэння ўсталёўваецца ў памеры 1 працэнта гадавых, зыходзячы з сумы запазычанасці на дату
прадстаўлення дакументаў у Адкрытае акцыянернае таварыства “Ашчадны банк “Беларусбанк. У выпадку страты сям’ёй такога статусу падчас будаўніцтва або ў перыяд
пагашэння льготнага крэдыту ўмовы льготнага крэдытавання не змяняюцца.
• Шматдзетным сем’ям фінансавая дапамога дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах прадстаўляецца ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў
Рэспублікі Беларусь, пасля ўводу жылых дамоў у эксплуатацыю (набыцця жылых памяшканняў), зыходзячы з колькасці непаўналетніх дзяцей на дату заключэння крэдытнай дамовы і сумы запазычанасці па
льготных крэдытах на дату прадстаўлення крэдытаатрымальнікамі Адкрытаму акцыянернаму таварыству “Ашчадны банк “Беларусбанк дакументаў, неабходных для яго атрымання, і
ўсталявана пры наяўнасці чатырох непаўналетніх дзяцей у памеры 70 працэнтаў ад сумы запазычанасці па выдадзеных крэдытах.
Парадак прадстаўлення дапамогі ўстаноўлены Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2008 года № 1424 “Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку прадстаўлення шматдзетным
сем’ям фінансавай дапамогі дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах, атрыманых на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жылых памяшканняў.
- Якім чынам лічыцца прыбытак, атрыманы праз Web Money: калі здымаюцца наяўныя, налічваюцца на банкаўскую карту з Web Money ці пры паступленні на віртуальны кашалёк? У якім
заканадаўчым дакуменце РБ гэта вызначана?
В. Палякоў, Брэст
Падатковы Кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2002 года № 166-З пунктам 1 артыкула 34 вызначае: “Прыбыткам прызнаецца эканамічная выгада ў грашовай ці натуральнай форме, што ўлічваецца ў
выпадку магчымасці яе ацэнкі і ў той ступені, у якой такую выгаду можна ацаніць, і вызначаная ў дачыненні да пэўнага падатку, збору ў адпаведнасці з Асобай часткай дзейнага Кодэкса ці актамі
прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Такім чынам, незалежна ад таго, дзе знаходзяцца грошы (банкаўская картка, электронны кашалёк і г.д.), гэта будзе лічыцца вашым прыбыткам.
- Я знаходжуся ў адпачынку па доглядзе за дзіцём да трох гадоў. Таксама маю старэйшую дачку 14 гадоў. Атрымліваю па месцы працы на малодшае дзіця дапамогу. Мой муж праходзіў ваенную службу ў РФ,
а ў дадзены момант з’яўляецца вайскоўцам запасу і атрымлівае пенсію ў РФ у памеры 4 900 расійскіх рублёў на месяц (прыкладна роўна 490 000 нашых беларускіх рублёў).
Ці маю я права па сваім асноўным месцы працы звярнуцца, каб атрымаць дапамогу на дзіця з трох гадоў (г.зн. на старэйшую дачку да дасягнення ёй 18-гадовага ўзросту)?
P.S. Муж пакуль з’яўляецца грамадзянінам РФ і займаецца зборам дакументаў для атрымання ў Беларусі віду на жыхарства.
А. Дабравольская, Брэст
Артыкул 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1992 года “Аб дзяржаўнай дапамозе сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей прадугледжвае, што права на дапамогу на
дзяцей старэй 3 гадоў маюць бацькі, якія атрымліваюць дапамогу па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў.