Летась з дзяржсектара звольнілася 43,5 тысячы работнікаў — KEF
Тэлеграм-канал «Кастрычніцкі эканамічны форум» (KEF) прааналізаваў шэраг статыстычных даных і прыйшоў да высновы, што ў 2020 годзе дзяржсектар страціў 43,5 тысячы работнікаў. Адначасова з гэтым прыватнікі прынялі да сябе 24,9 тысячы новых супрацоўнікаў.
![horad__kz_scjah_fota_dzmitryeu_dzmitry_logo_1.jpg horad__kz_scjah_fota_dzmitryeu_dzmitry_logo_1.jpg](/img/v1/images/horad__kz_scjah_fota_dzmitryeu_dzmitry_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
KEF браў пад увагу колькасць занятага насельніцтва, структуру занятасці па формах уласнасці і асноўныя паказчыкі дзяржсектара. Аўтары аналізу высветлілі, што занятасць у прыватным сектары вырасла за год на 1,5%. Ва ўсіх відах дзяржарганізацый, ад бюджэтных да кампаній з дзярждоляй, занятасць скарачалася. Змяншэнне ў дзяржаўнай групе складала ад 0,5% да 3,8%. Апошні вынік атрымалі камунальныя прадпрыемствы, гэта значыць, якія належаць мясцовай уладзе. Доля занятых работнікаў у сектары дзяржаўных камерцыйных прадпрыемстваў скарацілася да 28,7%.
Паводле даных KEF, дзяржсектар не ўпершыню скарачае работнікаў, і гэта, хутчэй за ўсё, будзе працягвацца.
officelife.media