Ліміты бязмытнага ўвозу тавараў зменшылі на 1000 еўра

У краінах Еўразійскага эканамічнага саюза чарговы раз скарацілі ліміты на бязмытны ўвоз тавараў з-за межаў саюза, піша Радыё Свабода.

1e2.jpg

Ад 1 студзеня 2019 года жыхары краін Еўразійскага саюза, куды ўваходзіць Беларусь, якія падарожнічаюць наземным транспартам, змогуць прывозіць тавары, якія не перавышаюць:
— 500 еўра;— 25 кілаграмаў.
29 красавіка ў краінах Еўразійскага саюза ліміты ўвезеных тавараў скарацілі да 1500 еўра і 50 кілаграмаў. Лімітаў 500 еўра і 25 кілаграмаў раней планавалі паступова дасягнуць да 2021 года.​
Радыё Свабода