Літоўскі саўладальнік сеткі будаўнічых магазінаў ОМА сыходзіць з Беларусі

Кампанія Kesko Senukai знаходзіцца ў працэсе продажу сваёй долі ў беларускай гандлёвай сетцы па продажы тавараў для будаўніцтва і рамонту, які павінен завяршыцца ў бліжэйшыя месяцы.

trznutaf5hhyl5xxchefv4pc5m4t96ib.jpg


Як паведаміў літоўскі тэлеканал LRT, кампанія Kesko Senukai, якая ў Беларусі валодае доляй у сетцы магазінаў будматэрыялаў ОМА, зараз збіраецца завяршыць свой удзел у бізнесе ў нашай краіне, піша myfin.by.

У дадзены момант вядзецца праца па продажы 50-працэнтнага пакета акцый ОМА, якім валодае літоўская кампанія — працэс павінен завяршыцца на працягу некалькіх месяцаў. Адзначаецца, што ўсе гандлёвыя стасункі з ОМА, уключаючы закупкі і экспарт, Kesko Senukai спыніла яшчэ ў красавіку.

Кампанія таксама паведаміла, што яшчэ ў пачатку сітуацыі ва Украіне прыпыніла закупкі расійскіх і беларускіх тавараў ва ўсіх краінах Балтыі, а таксама актыўна аказвае гуманітарную дапамогу ўкраінскім грамадзянам.

Kesko Senukai — адна з найбуйнейшых кампаній у Літве, якая займаецца раздробным і аптовым гандлем, а таксама інтэрнэт-гандлем. Ёй належыць самая шырокая раздробная сетка будаўнічых крам у краінах Балтыі. Бізнес у роўных долях належыць фінскай гандлёвай групе Kesko і літоўскаму бізнесоўцу Артурасу Ракаўскасу.

Кампанія ОМА, якая з'явілася ў нашай краіне ў 1992 годзе, з'яўляецца самай буйной гандлёвай сеткай у Беларусі, якая спецыялізуецца на продажы будматэрыялаў і інструментаў, а таксама іншых спадарожных тавараў, і супрацоўнічае з такімі вядомымі брэндамі, як Bosch, Caparol, Ceresit, Condor і іншымі.