Літоўскія памежнікі вылавілі беларускія цыгарэты з Нёмана

Літоўскія памежнікі выцягнулі 7 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт, якія прыплылі ў Літву з Беларусі па Нёмане, паведамляе reform.by.

1213_plaustas3_55310.jpg


У сераду памежнікі друскінінкайскай заставы заўважылі пяць прастакутных аб'ектаў у рацэ і дабраліся да іх на лодцы. Аб'екты аказаліся ўпакаванымі ў поліэтылен пачкамі цыгарэт, да якіх быў прымацаваны GPS-трэкер.
Яшчэ два такія ж пакункі з цыгарэтамі выцягнулі з Нёмана ў суботу, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы.
Усяго было канфіскавана 7 тысяч пачкаў цыгарэт «Minsk City MS», «Fest» і «NZ Gold».