Лукашэнка: Мы прыватызавалі траціну сельгаспрадпрыемстваў

Беларусі будуць падтрымліваць прыватнікаў, якія ствараюць вытворчасці. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння ў час размовы з працаўнікамі ТАА «Протас».



luka_oho.jpg

«Тым, хто стварае прадпрыемствы, вытворчасці за ўласныя або за крэдытныя сродкі, будзе толькі падтрымка», — запэўніў Лукашэнка.
Ён заўважыў, што ніколі не выступаў супраць прыватнай уласнасці. «Калі паўсюль будзе прыватнік, то ён сам павінен ствараць вытворчасці. Дапусцім, па прыкладзе таго, як гэта зроблена ў «Протасе», дзе выпускаюць металаканструкцыі, у тым ліку маставыя», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў яго асаблівае стаўленне да прыватызацыі: «Мы прыватызуем прадпрыемствы, але не ўсё без разбору, як у некаторых краінах. Калі бачым, што прадпрыемства дрэнна або слаба працуе, мы прапануем: няхай прыватнік купляе, але не за бясцэнак, і працуе». У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў сельскую гаспадарку, дзе амаль трэць калгасаў і саўгасаў прыватызаваны. «І гэты працэс будзе працягвацца», — дадаў ён.
«У краіне павінна быць сумленнасць і справядлівасць. Прыходзьце, адкрывайце любыя прадпрыемствы, пачынаючы ад аграсядзіб, якія, дарэчы, вельмі добра працуюць. Няхай больш будзе прадпрыемстваў, якія займаюцца вытворчасцю прадукцыі, а не спекуляцыяй», — падкрэсліў Лукашэнка.
БелТА