Майце на ўвазе! 80 арганізацый, якія належаць Кіраванню справамі прэзідэнта Беларусі

Кіраванне справамі прэзідэнта Беларусі падпарадкавана непасрэдна Лукашэнку, і верагодна, грошы, якія беларусы пакідаюць у фірмах, што належаць гэтаму суб’екту гаспадаркі, ідуць у тым ліку сілавікам.

2b3c9e8b4415c3a84f8d9.jpg


Як піша тэлеграм-канал motolkohelp, нядаўна Беларусы масава наведвалі гарналыжны курорт Сілічы, які належыць Кіраванню справамі прэзідэнта, і пакінулі там багата грошай. Таму быў складзены падрабязны спіс арганізацый, што належаць КСП і знойдзеныя альтэрнатывы, некаторым з іх.

Натуральна, кожны сам вырашае, што яму рабіць, куды хадзіць, дзе есці і як бавіць свой час, але motolkohelp лічыць належным данесці ніжэйпералічаную інфармацыю.

Калі вы ў краме купіце: ваду «Баравая», малако «Ле Шале» і «Малочны гасцінец», курыныя яйкі «Златка», сасіскі і каўбасу «Пікант», сыр і масла «Шчодрая Масленіца», ну і квіток «Ваша Лато», то 100% вашых сродкаў пойдуць у кішэню структурам Лукашэнкі.

Такім чынам: сферы бізнеса КСП:

Выставачныя цэнтры і КЗ

  • Палац Рэспублікі
  • КЗ «Мінск»
  • Белэкспа

Альтэрнатыва: калі трэба правесці выставу або прэзентацыю, то лепш у Галерэі TUT.BY або ў Культурным цэнтры «Корпус».


Турбізнес

  • Дзяржаўнае прадпрыемства «Цэнтркурорт»
  • Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр «Сілічы»
  • Дзіцячы аздараўленчы лагер «Планета»
  • Санаторый «Баравое»
  • Санаторый «Прыазёрны»
  • Санаторый «Сосны»
  • Санаторый «Юнацтва»
  • Санаторый «Беларусь», Друскінінкай, Літва
  • Санаторый «Белая Русь», Туапсэ, Расія
  • Санаторый «Белоруссия», Ялта, Крым
  • Санаторий «Беларусь», Юрмала, Латвія
  • Санаторый «Беларусь», Сочы, Расія
  • Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Комплекс па аказанні паслуг імя П. М. Машэрава»

Альтэрнатыва: прыватныя турагенцтвы, аграсядзібы і спартзалы.


Ахова здароўя

  • Дзяржаўныя аптэкі «Беллекацэнтр»
  • Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі
  • Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр

Альтэрнатыва: аптэчныя сеткі ADEL і «Добрыя лекі», аналізы можна здаць у «Сінэва».


Гандаль

  • Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларусьгандаль» (крамы сеткі «АМАТЫСТА», вада «Баравая», лыжы і мэбля «Целяханы»)
  • Вытворча-гандлёвы і гасцінічны комплекс «Кастрычніцкі» (рэстаран «Застолле», кафэ: «Мінск», «Веста», «Манетны двор», «Меркурый»)
  • Лідо
  • Дыпмаркет (крамы DUTY FREE ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск»)
  • Гандлёвы дом «Усходні» (сетка канфіскатаў «Ваш выбар»)
  • Гандлёвая сетка «Ваш выбар»
  • Рэстаран «Родны Кут»
  • Кафэ «Спатканне»
  • Кафэ-шашлычная «Тры мушкецёры».
  • «Палескія сувеніры»
  • Гандлёвае прадпрыемства «Спадчына-Ваўкавыск»
  • ГЦ «Кірмаш» (гандлёвая сетка «Кірмаш»)

Альтэрнатыва: купляць прадукты на рынках або ў сеткавых супермаркетах, вопратку і тэхніку ў вядомых сетках.


Прамысловасць

  • Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку» (друк кніг, газет, часопісаў)
  • Мінская друкарня (друк упаковак для прадуктаў харчавання, тытунёвых вырабаў, фармацэўтычных і прамысловых тавараў)
  • Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Краснасельскае»
  • Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Цяцерынскае»
  • Белмастацпромыслы
  • ААТ «Мэбля Інтэр’ер цэнтр»
  • Навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў «Скарбніца»
  • Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў «Крыніца Палесся»
  • Аршанская фабрыка мастацкіх вырабаў
  • Гомельская фабрыка мастацкіх вырабаў «Любна»
  • Хойніцкая фабрыка мастацкіх вырабаў
  • Слонімская фабрыка мастацкіх вырабаў
  • Мазырская фабрыка мастацкіх вырабаў
  • «Фабрыка мастацкіх вырабаў» г. Бабруйск
  • Магілёўская фабрыка мастацкіх вырабаў
  • Брэсцкая фабрыка сувеніраў «Славянка»
  • Прадпрыемства мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы»
  • Белмастацкераміка
  • Пінскі мясакамбінат
  • ААТ " Баранавіцкая птушкафабрыка»
  • «Малочны гасцінец» (малочныя прадукты «Малочны гасцінец» і «Ле Шале»)
  • Пружанскі малочны камбінат
  • Будаўніцтва і ЖКГ
  • Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва (арэнда памяшканняў, суправаджэнне ў будаўніцтве)
  • Рамонтна-будаўнічы трэст (будаўніча-мантажныя працы, арэнда памяшканняў і будаўнічыя канструкцыі)
  • Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне (швейная Атэлье «LineA», інтэрнэт-правайдэр «BELISP», web-Студыя «7px», рэклама на сайце bc.by, абутковае атэлье Sabo, страхаванне, салоны прыгажосці «Masks», цырульні «Любаша», салярый, пральня, медыя-рэклама, хостынг і трэнажорная зала)
  • Дыпсэрвіс (Dipservice Hall, Комплекс «Крылова», Комплекс «Сцяпанка»)
  • БелЭЗ (Цэнтр прыгажосці «Твая тэрыторыя», вытворчасць вокнаў, дзвярэй, мэблі)
  • Беларускі інстытут будаўнічага праектавання


Сельская гаспадарка

  • ААТ «Александрыйскае» (сетка крам «Александрыя», вытворчасць мяса, рыбы, яблыкаў і грыбоў)
  • ААТ «Васілішкі» (мяса свініны і ялавічыны, паўфабрыкаты і субпрадукты, рыба, яблык, ягада, малако, збожжа, хлеб і хлебабулачныя вырабы. Камбікорму для буйной рагатай жывёлы, свіней і рыб)
  • ААТ «Цяплічны камбінат Мачулішчы» (гандлёвая сетка, вытворчасць гародніны)
  • ААТ «Ціхінічы» (вытворчасць бульбы і яблыкаў)
  • ААТ «ААБ-Агра Гарадзец» (вытворчасць мяса і малака)
  • ЗАТ «ААБ-Агра Кухцічы» (вытворчасць мяса і малака)
  • Рэспубліканскае даччынае унітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Усход» (Сыр «Мірскі»)

Альтэрнатыва: купляць прадукцыю фермерскіх гаспадарак і на рынках.


Гасцініцы і гатэлі

  • Гатэль «Мінск»
  • Гасцініца «Планета»
  • Гасцінічны комплекс «Юбілейны»
  • Гасцініца «Прэзідэнт-Гатэль»

Альтэрнатыва: нямецкая гасцініца IBB і тысячы варыянтаў на booking.com і Airbnb.


Нацыянальныя паркі

  • Нацыянальны парк «Белавежская пушча»
  • Бярэзінскі біясферны запаведнік
  • Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
  • Нацыянальны парк «Прыпяцкі»
  • Нацыянальны парк «Нарачанскі»

Альтэрнатыва: любы парк, заказнік і тысячы славутасцяў Беларусі, але калі вельмі хочацца, то можна наведаць і вышэй пералічаныя. Проста лепш не заказваць экскурсіі і не спыняцца ў гасцініцах.


Іншыя сферы дзейнасці

  • «Белтрансспецаўта» (Аўташкола «Белтрансспецаўта», дыягнастычная станцыя №20)
  • Закрытае акцыянернае страхавое таварыства «Прамтрансінвест» (страхавая кампанія «Прамтрансінвест»)
  • «Беларускія латарэі» (латарэі «Ваша лато» і «Пяцёрачка», анлайн-латарэя belbet, тыражныя латарэі, імгненныя латарэі)
  • «Белзамежгандаль» (гандаль нафтапрадуктамі)
  • ААТ «Гандлёва-лагістычны цэнтр «Азярцо-лагістык» (траспартныя і лагістычныя паслугі)