Макей правядзе курсы па асновах замежных прадаж

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі пад кіраўніцтвам кіраўніка ведамства Уладзіміра Макея 23 лістапада адбудзецца пасяджэнне, прысвечанае абмеркаванню праблемных пытанняў і перспектыўных напрамкаў нарошчвання беларускага экспарту, паведаміў на брыфінгу ў Мінску прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.



export_3.jpg

Паводле яго слоў, у сустрэчы прымуць удзел кіраўнікі 45 дзяржаўных і прыватных кампаній, «якія з'яўляюцца вядучымі пастаўшчыкамі айчыннай прадукцыі і паслуг на замежныя рынкі».

У прыватнасці будуць прадстаўлены такія галіны, як машынабудаванне, хімічная, нафтахімічная, лёгкая і харчовая прамысловасць, вытворчасць будматэрыялаў, кампаніі, якія працуюць у сферы высокіх тэхналогій, фармацэўтыцы, вядучыя пастаўшчыкі паслуг, удакладніў Мірончык.

Да размовы з міністрам таксама запрошаны прадстаўнікі аб’яднанняў, страхавых, лізінгавых кампаній, банкаў, якія аказваюць садзейнічанне развіццю экспарту, піша БелаПАН.