Мэр Вільні прапануе адмовіцца ад беларускай дарожнай солі
Мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус прадставіў 14 верасня ва ўрадзе прапанову тэрмінова распачаць нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да ўсёй прадукцыі «Беларуськалія», у тым ліку і солі, якая выкарыстоўваецца для дагляду за дарогамі.
![94547638_w640_h640_protivogololyodnye_materialy_pgm.webp 94547638_w640_h640_protivogololyodnye_materialy_pgm.webp](/img/v1/images/94547638_w640_h640_protivogololyodnye_materialy_pgm.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Справа ў тым, што цяпер санкцыі ў дачыненні да прадпрыемства не распаўсюджваюцца на прадукты хларыду натрыю, а паводле дзейнага заканадаўства, у Літве працягваюць закупляць соль у пастаўшчыка, які прапанаваў найменшы кошт. Такім пастаўшчыком з'яўляецца ЗАТ Lit Salt Trade, які рэалізуе соль «Беларуськалія», піша REFORM.by са спасылкай на літоўскае выданне «Рэспубліка».
Дагавор з пастаўшчыком дзейнічае да 2022 года, па ім мяркуецца закупіць 20 тысяч тон солі на суму каля 1,6 млн еўра.