Мікалай Статкевіч: Трэба палохаць уладу

Палітык Мікалай Статкевіч прапануе новую пляцоўку для пратэстаў у Менску.



1_sta_833x400_1.jpg

Перад тым, як узяць удзел у акцыі прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы, ён завітаў да Адміністрацыі прэзідэнта, якая месціцца побач:

Як не дзіўна, гэта юрыдычна бяспечная пляцоўка. Калі ў іншых месцах міліцыя на мітынгоўцаў мае права складаць пратаколы, то каля прыёмнай Адміністрацыі прэзідэнста — усё легальна, усё законна. Міліцыянты стаяць і не могуць заявіць ніякіх прэтэнзій.

Статкевіч зазначае, што колькасць пратэстоўцаў ад акцыі да акцыі пакуль не павялічваецца. Але дзеля абароны сваіх правоў, трэба палохаць уладу:

Калі ў вас ёсць пэўныя сацыяльныя праблемы — гуртуйцеся, вызначайце пэўны час, абвяшчайце пра гэта і ідзіце. Некалькі соцень ля Адміністрацыі больш палохае ўладу, чым некалькі тысяч тут.

Апошнім “пунктам страху” для тэставання Статкевіч назваў “палац Лукашэнкі”. Прадпрымальнікі ж прызначылі свой наступны мітынг на ранейшым месцы — Менск, Кастрычніцкая плошча.


www.racyja.com