Мінэканомікі выключыла шэраг тавараў з пераліку сацыяльна значных

Гаворка ідзе пра некаторыя мясныя прадукты, сыры, рыбу, каву, чай, соль  усяго сем пазіцый. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 25 кастрычніка 2013 года №934. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўрада.



kupi.jpg

Дакумент уступае ў сілу з 1 лістапада 2013 года.
Пастанова ўносіць змены ў пастанову ад 14 красавіка 2011 года №495 «Аб зацвярджэнні пералікаў тавараў (работ, паслуг), кошты (тарыфы) на якія рэгулююцца Міністэрствам эканомікі, Міністэрствам аховы здароўя, аблвыканкамамі і Менскім гарвыканкамам, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».

Такім чынам, з пераліку сацыяльна значных тавараў, кошты на якія рэгулююцца Міністэрствам эканомікі, выключаныя сем пазіцый. Гэта фарш з ялавічыны, свініны, мяса курэй і куранят-бройлераў; пельмені з ялавічыны, свініны, мяса курэй і куранят-бройлераў замарожаныя; крывяныя і ліверныя каўбасы, мясныя хлябы, зельцы, паштэты з ялавічыны, свініны, мяса курэй і куранят-бройлераў, субпрадуктаў ялавічных, свіных, курыных; сыры з каровінага малака ферментныя цвёрдыя, паўцвёрдыя і мяккія; рыба салёная (сямейства селядцовых); кава, чай; соль павараная харчовая.


Унесеныя змяненні і ў пералік сацыяльна значных тавараў (работ, паслуг), кошты (тарыфы) на якія рэгулююцца аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам. З яго выключаныя бананы, лімоны, апельсіны, а таксама панчошна-шкарпэткавыя вырабы, мыла гаспадарчае і сінтэтычныя мыйныя сродкі бытавога прызначэння.
Змены таксама закранулі і тавары для дзяцей, кошты на якія рэгулююцца аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам. Цяпер гэты пералік стаў больш канкрэтным, у яго ўвайшлі бялізна для нованароджаных і дзяцей ясельнага ўзросту (швейная); бялізнавыя трыкатажныя вырабы для нованароджаных і дзяцей ясельнага ўзросту (па 60-ы памер уключна); панчошна-шкарпэткавыя вырабы для дзяцей; абутак для дзяцей ясельнага ўзросту і маладзіцячы; мыла, зубная паста; сшыткі школьныя; соскі малочныя, пустышкі, бутэлечкі для кармлення дзяцей; санітарна-гігіенічныя вырабы: пялёнкі, падгузнікі, памперсы, сурвэткі вільготныя. Выключаныя з пераліку дзіцячыя ложкі, каляскі, коўдры.
У лік паслуг насельніцтву, кошты на якія рэгулююцца, уведзеныя паслугі па перавозцы пасажыраў унутраным водным транспартам агульнага карыстання.
БелТА