Мінфін пазычыў у беларусаў $30 мільёнаў

Міністэрства фінансаў Беларусі з 16 снежня 2013 па 14 лютага 2014 прадало валютныя аблігацыі на 30,4 млн даляраў ЗША.



daliary.jpg

Гэта склала 60,8% ад агульнага аб'ёму эмісіі.
Да размяшчэння аблігацый названых выпускаў на агульную суму 50 млн даляраў ЗША з тэрмінам абарачэння адзін год Мінфін прыступіў 16 снежня. Стаўка адсоткавага даходу складае 7% гадавых, выпускі адрозніваюцца наміналам у 100 даляраў ЗША, 1 тыс даляраў ЗША і 5 тыс даляраў ЗША.
Арганізатарам і банкам-агентам у выпусках дзяржаблігацый у замежнай валюце для фізічных асоб выступае ААТ «АСБ «Беларусбанк».
У канцы снежня стала вядома, што Мінфін разлічвае прыцягнуць 75-100 млн даляраў за кошт размяшчэння на ўнутраным рынку валютных аблігацый для фізічных асоб.
БелаПАН