Міністр транспарту: Сабекошт талончыка — 6000 рублёў

На сённяшні дзень мінчукі аплачваюць толькі 33% кошту праезду. А пасля падаражэння 1 кастрычніка талончыка да 2500 рублёў жыхары сталіцы будуць аплачваць 41% ад яго кошту.



talon4iki.jpg

Міністр транспарту Анатоль Сівак кажа, што сабекошт талончыка — 6000 рублёў. Ён падкрэслівае, што «ў агульным — і для метро, і для наземнага транспарту».
На пытанне, калі мінскі транспарт будзе хадзіць па раскладзе, міністр адказвае, што трэба ў кожным выпадку разбірацца асобна. Але пагаджаецца, што сітуацыя, калі транспарт ходзіць не па раскладзе, недапушчальныя.
«Кіроўца атрымлівае заробак. І не важна, будзем мы 2000 ці 3000 [рублёў] плаціць, транспарт павінен прыходзіць у час. Заробак у кіроўцы — і 8 мільёнаў часам. Бывае і болей». 
euroradio.fm