
Пры гэтым на 1 траўня на ўліку па беспрацоўі ў службе занятасці было 25,8 тыс. чалавек (на 15,7% менш, чым год таму), паведамілі ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Ва ўсіх абласцях краіны колькасць вакансій у 1,5-3 разы перавышае колькасць беспрацоўных, а ў Мінску — у 13,6 разу (1,9 тыс. беспрацоўных супраць 26 тыс. свабодных працоўных месцаў), перадае БелТА.
Пры гэтым значна вырас прапанаваны ўзровень зарплаты, хаця структура попыту на працоўную сілу істотна не змянілася: 79% прапаноў аб працаўладкаванні для рабочых.
У мінпрацы адзначылі, што каэфіцыент напружанасці на рынку працы пастаянна зніжаецца. Так, магчымасць умоўнага працаўладкавання на вакансіі складае на 1 траўня гэтага года 269%, на 1 траўня 2012 года
— 192,8%.