Міжнародныя фінансавыя інстытуты адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з Беларуссю

Прычына — палітычны крызіс, які працягваецца пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020.

755451585849923.jpeg

На пачатак 2021 года ў актыўнай працы ў Беларусі былі праекты на 1 мільярд долараў ад Сусветнага банка. Зараз СБ працягвае тое, што ўжо было пачата, напрыклад, праекты па барацьбе з пандэміяй або мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі. «Новых праектаў, якія былі б перададзены на зацвярджэнне Савету дырэктараў, няма», — адказалі ў банку на запыт Deutsche Welle.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця інвеставаў у Беларусь каля 3 мільярдаў еўра, у выглядзе выключэння супрацоўнічалі з дзяржпрадпрыемствамі. «Мы не інвеставалі ў новыя праекты ў дзяржсектары з пачатку 2020 года і не плануем рабіць гэта ў недалёкай будучыні», — заявіў прадстаўнік ЕБРР. Праекты з прыватным бізнэсам пакуль працягваюцца.

Паводле «Нашай Нівы».