Мясніковіч: ніякага абвалу рубля не будзе
Ніякага абвалу беларускага рубля не будзе, заявіў 11 ліпеня ў Касцюковічах на нарадзе са старшынямі райвыканкамаў Магілёўскай вобласці прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
Паводле яго слоў, для ажыятажу на валютным рынку няма ніякіх падстаў: эканоміка краіны працуе стабільна, золатавалютных рэзерваў дастаткова. Так што, сказаў на заканчэнне ён, у чэргах у абменнікі няма сэнсу.
"Мы без праблем зможам забяспечыць патрэбы насельніцтва ў замежнай валюце", — сказаў прэм'ер, перадае БелТА.
Нацбанк стымулюе куплю банкамі валютных аблігацый Мінфіна
Між тым Нацбанк Беларусі для стымулявання куплі банкамі валютных аблігацый міністэрства фінансаў, якія выпусцілі на ўнутраны рынак, пастанавіў унесці гэтыя каштоўныя паперы ў
ламбардны спіс каштоўных папер, якія прымаюцца Нацбанкам у заклад пры рэфінансаванні банкаў, а таксама вызваліць сродкі банкаў, накіраваныя на куплю гэтых каштоўных папер, ад
фармавання фонду абавязковых рэзерваў.
Аднак, каб вызваленне дзяржаўных валютных аблігацый ад абавязковага рэзервавання не прывяло да паслаблення грашова-крэдытнай палітыкі за кошт вяртання банкам значных сум ліквідных сродкаў, Нацбанк
пастанавіў павысіць нормы абавязковага рэзервавання ад валютных прыцягнутых сродкаў з 12% да 14%.