Мясніковіч пагражае кампраматам «партнёрам па Мытным саюзе»
Кіраўнік Ураду Беларусі сцвярджае, што «нядобрасумленныя партнёры па Мытным саюзе» завозяць з Кітая аўтамабільныя пакрышкі, у выніку чаго нясе страты «Белшына».
«Пра гэта я маю намер гаварыць найбліжэйшым часам з маймі калегамі — кіраўнікамі ўрадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза на сустрэчы ў Ерэване, — заявіў Міхаіл
Мясніковіч. — Мы гатовыя падаць адпаведныя відэаролікі, дзе цудоўна бачна, як ажыццяўляецца з парушэннем міжнародных правілаў мытнае афармленне грузаў і, такім чынам, на рынак СНД трапляе
прадукцыя з парушэннямі».
Паводле Мясніковіча, гэта — найгрубейшыя адхіленні ад дасягнутых дамоўленасцяў і міжнародных правілаў. У выніку на рынак Расіі і Казахстану трапляе прадукцыя, што не прайшла
адпаведным чынам размытненне.
Кантрафактныя шыны ў асноўным паступаюць з Кітая праз пасрэднікаў-імпарцёраў. Гэта стварае няроўныя ўмовы канкурэнцыі. Такія дзеянні наносяць сур'ёзныя эканамічныя страты мясцовым вытворцам,
ствараючы нядобрасумленным партнёрам канкурэнтную перавагу неканкурэнтным спосабам, падкрэсліў кіраўнік урада.