Мясніковіч патрабуе ад нафтахімічнай галіны большай аддачы

Урад Беларусі разлічвае на больш эфектыўную работу прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу. Пра гэта заявіў 19 чэрвеня прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на нарадзе на прадпрыемстве "СветлагорскХімвалакно". Паводле яго слоў, дзяржава марнуе на развіццё галіны значныя сродкі, і аддача магла б быць большай.



isydpb_w465h262.jpg

Разам з тым у галіны ёсць шэраг праблем, якія патрабуюць вырашэння, лічыць прэм'ер-міністр. Ён звярнуў увагу на пытанні развіцця прамысловай вытворчасці, пашырэння экспарту, разгрузкі складскіх запасаў, перадае БелТА.


Міхаіл Мясніковіч адзначыў таксама важнасць праектаў па мадэрнізацыі "СветлагорскХімвалакно" і па будаўніцтву завода сульфатнай беленай цэлюлозы ў Светлагорску. Прэм'ер-міністр даручыў прапрацаваць пытанне аб атрыманні на новых магутнасцях не толькі сучасных валокнаў, але і тканін, гатовых вырабаў, каб дабаўленая вартасць была максімальнай.


Міхаіл Мясніковіч наведаў цэх фарбавання завода поліэфірнай тэкстыльнай ніткі, дзе пройдзе тэхпераабсталяванне. На рэканструкцыю накіруюць 3,9 млн долараў. Плануецца ўсталяваць высокапрадукцыйныя комплексныя фарбавальныя лініі прадукцыйнасцю 500 тон на месяц.


На прадпрыемстве распрацавана праграма рэканструкцыі і развіцця да 2020 года, паведаміў генеральны дырэктар "СветлагорскХімвалакно" Васіль Касцюкевіч. Гэта дазволіць павялічыць вытворчасць, выпускаць новыя віды прадукцыі, перш за ўсё сучасных тэкстыльных нітак, канкурэнтаздольных па цане і якасці на ўнутраным і знешніх рынках. Гэтая прадукцыя мае якасць сусветнага ўзроўню, адзначыў гендырэктар.


На праграму развіцця плануецца накіраваць больш за 300 млн даляраў. Будуць створаны новыя высокапрадукцыйныя працоўныя месцы. "СветлагорскХімвалакно" пастаўляе сваю прадукцыю больш як у 40 краін замежжа. За чатыры месяцы 2013 года аб'ём вытворчасці прадукцыі вырас на 2,8% да адпаведнага перыяду 2012 года, склалася дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры 16,9 млн долараў.

telegraf.by