МТЗ атрымае інвестыцыі ў памеры 1,5 млрд долараў
Мінскі трактарны завод стаіць на парозе маштабнай мадэрнізацыі коштам 1,5 млрд долараў. Пра гэта заявіў міністр прамысловасці Пётр Пархомчык у эфіры тэлеканала АНТ, піша officelife.media.
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/mtz__zavod__minsk_fota_dzmitryj_dzmitryeu__novy_czas_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Па словах міністра, на МТЗ чакаецца вялікая праца: прадпрыемства трэба будзе пераўзброіць. Запланаваны вельмі высокі ўзровень аўтаматызацыі і рабатызацыі вытворчасцяў. Пры гэтым з многіх працэсаў чалавек будзе выключаны. Гэта дасць магчымасць прадпрыемству выйсці на больш высокі якасны ўзровень.
На трактарным заводзе будуць «проста рэвалюцыйныя крокі»: яны прадугледжваюць інвестыцыі ў аб'ёме 1,5 млрд долараў.
Таксама Пархомчык дадаў, што ўлады ўзяліся за аднаўленне Магілёўскага завода рухавікоў, стаіць задача усю лінейку электрарухавікоў вырабляць у Беларусі. Ужо адкрыта фінансаванне і праводзяцца адпаведныя працы. За гэтую пяцігодку пытанне трэба вырашыць.