Міжнародны валютны фонд. Фота "Укрінформ"
Ціханоўская і Георгіева абмеркавалі вылучэнне мільярда долараў Беларусі "для барацьбы з каронавірусам", паведамляе тэлеканал, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. Па словах Ціханоўскай, гэтыя грошы, хутчэй за ўсё, пойдуць на рэпрэсіі, а не на дапамогу людзям. Яна заклікала МВФ заблакаваць гэтыя сродкі і пераканацца, што ў будучыні беларускі рэжым не зможа злоўжываць механізмамі міжнароднай дапамогі.
Таксама Ціханоўская паведаміла Георгіевай, што пасля пераменаў Беларусь разлічвае на дапамогу МВФ — як фінансавую, так і экспертную.