На чым так падняўся Ліёзненскі лязгас, што можа дазволіць такія выдаткі?
Суму ў 2500 рублёў збіраюцца выдаткаваць у Лёзненскім лясгасе на набыццё дзяржаўнай сімволікі, паведамляюць "Народныя навіны Віцебска".

Закупка здзяйсняецца з адной крыніцы. Паводле дакументацыі лясгас хоча купіць сем афіцыйных сцягоў Рэспублікі Беларусь і сем сцягоў Міністэрства лясной гаспадаркі, а да іх па сем дрэўкаў з навершамі і чамусьці шэсць падставак.
Разлічвацца за дзяржсімволіку ў лясгасе плануюць са сродкаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў. Паставіць сцягі заказчыку павінны да 11 снежня.
Цікава, што лясгаз закупае і дрэўкі, хаця сам займаецца вырабам рознай прадукцыі з дрэва. У тым ліку ацыліндраваныя вырабы.