На новым радовішчы пад Жлобінам здабытыя першыя барэлі нафты

 На новым радовішчы пад Жлобінам здабытыя першыя барэлі нафты, паведамляе тэлеканал СТВ у праграме "Навіны. 24 гадзіны". Паводле ацэнак спецыялістаў, у нетрах знаходзіцца да 800 тысяч тон нафты.

neft_1.png

"Толькі за 2016 год здабычу вуглевадароднай сыравіны ў Беларусі павялічылі ўдвая. Больш выкарыстоўваюць і іншых выкапнёвыхў рэсурсаў", — паведамляе СТВ.
Як адзначыў у інтэрв'ю СТВ міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута, павялічаны запасы па мелу, будаўнічых матэрыялах, вадзе. "Акрамя мінеральных рэсурсаў, аднаўляецца і павялічваецца патэнцыял прыродны", — сказаў чалец урада.
СТВ нагадвае, што ў пачатку года на нафтавай карце Беларусі з'явілася адно з найбуйнейшых радовішчаў. Яго запасы ацэньваюць амаль у 2 млн тон. Яны залягаюць на глыбіні 5 тыс. метраў. Нягледзячы на гэта, разлікі паказалі мэтазгоднасць здабычы нафты на Угольском радовішчы.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН