На „Пінскдрэве» шукаюць аўтараў відэазвароту да грамадзян Расіі
Кіраўніцтва «Пінскдрэва» шукае сярод супрацоўнікаў прадпрыемства аўтараў нядаўняй заявы і відэазвароту да грамадзян Расіі. Таксама адміністрацыя распытвае ў працоўных, ці маюць яны дачыненне да незарэгістраванага Савета працоўных «Пінскдрэва».
Былы працоўны мэблевага холдынга Дзмітрый Кудранок сцвярджае, што ў Савет уваходзяць людзі, якім неабыякавы ўласны лёс і лёс прадпрыемства:
– Увайшлі людзі, якім зусім неабыякавы іх лёс і лёс прадпрыемства, на якім яны працуюць . Яны добрасумленна працуюць і маюць права атрымліваць за сваю працу годную заработную плату, за якую можна прынамсі пракарміць свае сям’і. Адміністрацыя, якая не жадае ісці ні на якія дыялогі з рабочымі, дае права рабіць высновы з кім маем справу.
На тыдні ў сеціве з’явіўся відэазварот і заява ад імя працоўных прадпрыемства, якія заклікалі грамадзян Расіі не набываць вырабы мэблевага холдынга “Пінскдрэў” з-за нізкай якасці тавару, знявагі працоўных і нанясення шкоды экалогіі.
Паводле «Радыё Рацыя»