На таргах 29 кастрычніка даляр дасягнуў адзнакі ў 9200 рублёў

29 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі. Беларускі рубель зноў знізіўся да даляра, які чарговы раз абнавіў гадавы максімум.



rubli_i_dollary.jpg

Курс даляра ўмацаваўся на 20 рублёў да 9200 рублёў, а з пачатку год курс амерыканскай валюты дадаў 630 рублёў.
Еўра вырас на 10 — да 12 680 рублёў.
Курс расійскага рубля знізіўся на Br0,5 да 288 рублёў.
news.tut.by