Нацбанк прапрацоўвае пытанне аб увядзенні купюры ў Br500 тыс.
Нацыянальны банк Беларусі прапрацоўвае пытанне аб увядзенні ў абарачэнне грашовай купюры наміналам у 500.000 беларускіх рублёў, паведамляецца на сайце рэгулятара.
“Увядзенне новага наміналу банкнот (Br500.000) знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі. Рашэнне аб змене ў наяўным грашовым звароце Беларусі будзе прымацца зыходзячы з сітуацыі, якая складваецца ў эканоміцы, пра што Нацыянальны банк загадзя праінфармуе ўсіх зацікаўленых”, — гаворыцца ў паведамленні.