Адток капіталу з Расіі ў 2014 годзе дасягнуў рэкорднага ўзроўню
Паводле ацэнкі Цэнтрабанка РФ, адток капіталу з Расіі ў 2014 годзе склаў 151,5 мільярда долараў. Гэта фактычна ў два з паловай разы больш, чым годам раней.
Рублёвыя банкноты рознай вартасці
Адток капіталу з Расіі ў 2014 годзе дасягнуў рэкорднага ўзроўню за апошнія 20 гадоў — за ўвесь час публікацыі статыстыкі Цэнтрабанка РФ па гэтым паказчыку. Як паведаміла ў пятніцу, 16 студзеня, агенцтва ТАСС, паводле папярэдняй ацэнкі рэгулятара ў мінулым годзе з Расіі выведзена 151,5 мільярда долараў. Што фактычна ў два з паловай разы больш (61 мільярд долараў), чым годам раней.
Эксперты лічаць асноўнай прычынай уцёкаў капіталу — заходнія санкцыі, якія закрылі для расійскіх кампаній міжнародныя фінансавыя рынкі і якія стварылі дэфіцыт валюты. Як адзначае агенцтва Reuters, папярэдні рэкорд быў усталяваны падчас крызісу 2008 года, калі вываз капіталу з Расіі дасягнуў 133,6 мільярда долараў.