Літва. Пакупніка здзівіў прапагандысцкі ліст ва ўпакоўцы з расійскай зубной пастай
Купляеш у гандлёвым цэнтры зубную пасту, а разам з ёй атрымліваеш і філасофскі ліст ад вытворцы. З такой рэальнасцю сутыкнулася чытачка Раса, якая набыла ў краме "Iki" вырабленую ў Расіі пасту, паведамляе DELFI.
"Я купіла зубную пасту, вырабленую ў Расіі. Ва ўпакоўцы — прапагандысцкі ліст аб цяперашнім становішчы ў Расіі. Мы былі здзіўленыя", — распавяла чытачка DELFI.
На ўпакоўцы зубной пасты "Splat" па-ангельску ўказана, што пакупніка чакае ліст.
У лісце кіраўнік расійскай кампаніі філасафічна выкладае свой погляд на цяперашняе становішча ў краіне. "Разбіраць прычыны такой сітуацыі можна доўга, трэба зразумець некалькі важных высноў, якія сталі выразна бачныя менавіта сёння", — сказана ў лісце.
"Splat" dantų pasta © Skaitytojo nuotr.
"Splat" dantų pasta © Skaitytojo nuotr.
Расійскую зубную пасту Splat можна набыць у некалькіх літоўскіх сетках.
Прадстаўнік "Iki" Андрус Петрайціс сказаў, што ў іх крамах гэтую пасту прадаюць ужо два гады. "Яна не карыстаецца вялікай папулярнасцю, але ў яе ёсць свой пакупнік. Упакоўкі і тэксты на іх — справа рук пастаўшчыкоў, яны адказваюць і за маркетынгавыя прыёмы ўнутры упаковак", — сказаў ён.
Выяўлены Расай ліст — далёка не першы ліст гэтага вытворцы. Гэта ўжо 96-ты ліст.
Зубную пасту "Splat" у Літве распаўсюджвае ЗАТ "Balta burė". Кіраўнік кампаніі Нерыюс сказаў, што лісты з упаковак, што распаўсюджваюцца ў Літве, выдаляюць.
"Гэтыя лісты інфармацыйныя, частка маркетынгу. Яны пранумараваныя. Паступіла інфармацыя аб тым, што нейкі з лістоў не быў звязаны з прадукцыяй, таму ў апошні час мы дастаем лісты з упаковак, каб не было ніякіх непаразуменняў. У крамах іх не павінна быць", — сказаў прадстаўнік кампаніі.
Па словах Нерыюса, да прыкладу, прыпыненыя пастаўкі ў крамы сеткі Rimi, тавары вярнулі, з упаковак дастаюць лісты.
"Неўзабаве ў крамах з'явяцца ўпакоўкі без гэтых лістоў", — сказаў ён.
Аднак ён сказаў, што шмат прапаганды ў лісце ён не бачыць.
Паводле DELFI