Нацбанк ужо перавыканаў гадавы план па друкаваннi грошай

У Беларусі шырокая грашовая маса на 1 лістапада склала 151,25 трыльёна, яна вырасла з пачатку года на 36%. Пра гэта паведамілі ў Нацбанку Беларусі. За кастрычнік шырокая грашовая маса павялічылася на 0,2%. Разам з тым асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі на 2012 год прадугледжваюць прырост шырокай грашовай масы ў межах 22–24%.



3pgm4m_w465h262.jpg

Паводле дадзеных Нацбанка, наяўных грошай у абарачэнні на 1 лістапада было 9,73 трыльёна рублёў (рост з пачатку года на 44,9%). За кастрычнік іх аб'ём зменшыўся на 6,8%.
 


Актыўная рублёвая грашовая маса (агрэгат M1, уключае наяўныя грошы і бягучыя рублёвыя ўклады ў банках) на пачатак лістапада склала 27,17 трыльёна рублёў, яна вырасла за дзесяць месяцаў на 33,6%.


Рублёвая грашовая маса (акрамя агрэгата М1 уключае тэрміновыя рублёвыя дэпазіты, сродкі насельніцтва і юрыдычных асоб у рублёвых каштоўных паперах), за студзень-кастрычнік склала 59,41 трыльёна рублёў, павялічыўшыся на 37%.


Аб'ём тэрміновых рублёвых дэпазітаў дасягнуў 28,82 трыльёна рублёў (рост за дзесяць месяцаў на 38,4%).


Кошт каштоўных папер банкаў у нацыянальнай валюце за студзень-кастрычнік склала суму 3,42 трыльёна рублёў (рост на 56,3%).


Грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні на 1 лістапада дасягнула 55,99 трыльёна рублёў (рост на 36%).
Дэпазіты ў замежнай валюце склалі 84,92 трыльёна рублёў у эквіваленце (за студзень-кастрычнік рост на 33,2%).


Дэпазіты ў каштоўных металах зменшыліся за дзесяць месяцаў на 4,5% да 374,8 мільярда рублёў у эквіваленце.

telegraf.by